Знайсці
15.10.2016 / 11:3817РусŁacБел

ЗША рыхтуюць беспрэцэдэнтны адказ на расійскія кібератакі

Злучаныя Штаты плянуюць правядзеньне беспрэцэдэнтных таемных апэрацый супраць аб'ектаў у Расеі ў адказ на расейскае ўмяшаньне ў амэрыканскі перадвыбарчы працэс, перадае тэлекампанія NBC са спасылкай на крыніцы ў амэрыканскіх разьведслужбах.

Паводле зьвестак NBC, спэцыялістам ЦРУ было дадзена заданьне падрыхтаваць прапановы аб кібэрапэрацыях у Расеі, мэта якіх — выставіць крамлёўскае кіраўніцтва ў непрыемным для яго выглядзе. Пра якія апэрацыі ідзе гаворка, невядома, але ў распараджэньні амэрыканскіх спэцслужбаў знаходзіцца велізарная колькасьць дакумэнтаў, зьвязаных зь «непрывабнай», як выказаліся суразмоўцы NBC, тактыкай Уладзімера Пуціна. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у інтэрвію для папулярнай праграмы Meet the Press, што Белы дом дае сыгнал Пуціну. «Гэта адбудзецца ў момант, які мы абяром, у абставінах, якія дазволяць атрымаць найбольшы эфэкт», — сказаў Байдэн.

Абмеркаваньні наконт адказу на расейскія хакерскія атакі вядуцца спэцыялістамі адміністрацыі Абамы даўно. Да гэтага часу яны не маглі прыйсьці да згоды, якім павінен быць адказ: ці правесьці таемныя кібэрапэрацыі, ці ўвесьці санкцыі супраць расейскага кіраўніцтва.

7 кастрычніка міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША і ўпраўленьне нацыянальнай выведкі краіны выпусьцілі сумесную заяву, у якой афіцыйна абвінавацілі расейскія ўлады ў арганізацыі кібэратакі на амэрыканскія палітычныя структуры.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031