Знайсці
15.10.2016 / 11:396РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы Кітая працягваюць падзенне, экспарт у верасні ўпаў на 10%

Кітаю не ўдаецца пераламіць негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы. У верасні падзенне экспарту склала 10% проці паказчыкаў верасня 2015 года, паведамляе Ройтэрз. Гэта нашмат горш, чым прагназавалася. Горшым за прагноз стала і падзенне імпарту, што паказвае, што і кітайскі ўнутраны рынак не кампенсуе падзенне попыту на кітайскія тавары ў свеце.

Працягваецца і падзенне золатавалютных запасаў Кітая. З рэкордных 3993 млрд у сярэдзіне 2014 года яны ўпалі да 3166 млрд на пачатак кастрычніка. Пры гэтым тэмп падзення таксама перавышае прагнозны.

Тым не менш, велізарныя рэзервы дазваляюць кіраўніцтву Кітая рэалізоўваюць маштабную праграму падтрымкі эканомікі. У краіне працягваецца будаўнічы бум. Магчыма, Кітаю ўдасца стабілізаваць эканоміку пры змяншэнні тэмпаў росту.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031