Знайсці
10.10.2016 / 13:0614РусŁacБел

Аднакурснікі падлетка, які напаў на ГЦ «Еўропа»: Ні з кім не сябраваў, на заняткі хадзіў рэдка

Малады чалавек вучыўся на першым курсе юрыдычнага факультэта ва ўніверсітэце «МІТСО».

sk.gov.by

— Як можна пра яго скласці нейкае меркаванне, калі ён правучыўся з намі ўсяго месяц. Ну, як сказаць, вучыўся? На заняткі хадзіў рэдка, у яго 80 гадзін прагулу за верасень, — распавядаюць kp.by аднакурснікі маладога чалавека, які ў суботу ўвечары напаў на гандлёвы цэнтр «Еўропа».

Віталю 17 гадоў, як кажуць у Следчым камітэце, ён з забяспечанай сям'і, жыве ў асобнай кватэры. У верасні стаў студэнтам першага курса юрыдычнага факультэта «МІТСО»

— Ён нічым не прыкметны юнак, ні з кім не сябраваў, вучыўся па спецыяльнасці «міжнароднае права». Ведаеце, яго ж адлічылі яшчэ да падзей у гандлёвым цэнтры «Еўропа». Так што наша ВНУ ні пры чым, — кажуць студэнты.

Некалькі чалавек запэўнівалі: Віталь больш не іх студэнт ВНУ. Але не тлумачылі, як можна адлічыць у першы месяц вучобы, калі яшчэ не было ні залікаў, ні экзаменаў.

Як дадае Tut.by, хлопец вучыўся ва ўніверсітэце «МІТСО».

Афіцыйныя асобы ў рэктараце, на юрыдычным факультэце і кафедры міжнароднага права сітуацыю не каментуюць і перанакіроўваюць да прэс-сакратара. Але яна сёння ў адгуле, яе мабільны тэлефон недаступны.

Паводле непацверджанай інфармацыі, афіцыйна студэнт быў адлічаны з 3 кастрычніка. Праваахоўныя органы канфіскавалі з універсітэта усе дакументы, звязаныя з хлопцам, і апыталі тых, хто з ім вучыўся.

Калі верыць аднагрупнікам, то ў першы месяц вучобы затрыманы малады чалавек з'яўляўся ў універсітэце рэдка і паспеў прапусціць больш за 60 пар.

«Калі мы тэлефанавалі яму даведацца, з якой прычыны ён адсутнічае, то ён проста пасылаў ўсіх і казаў, што створаны не дзеля гэтага», — кажуць іншыя студэнты універсітэта.

- Ён мала з кім камунікаваў, быў замкнёны ў сабе. Пра сябе ён нічога не расказваў і нават на простыя пытанні адказваў рэзка і агрэсіўна ».

Напярэдадні ў Следчым камітэце распавялі, што 17-гадовы хлопец — з вельмі забяспечанай і шчаслівай сям'і. Ён жыў асобна ад бацькоў ва ўласнай кватэры і ніякіх матэрыяльных цяжкасцяў у яго не было.

Як сёння паведамілі ў праваахоўных органах, малады чалавек у 2014 годзе праходзіў лячэнне ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Акрамя таго, як удакладнілі ў праваахоўных органах, ён раней не быў судзімы, рос у забяспечанай сям'і, якую, зрэшты, складана назваць шчаслівай — бацька пражывае ў Мінску асобна, маці і сястра — за мяжой. Гэта значыць, яго выхаваннем, па сутнасці, ніхто не займаўся.

«Рашэнне аб здзяйсненні масавага забойства з асаблівай жорсткасцю затрыманы прыняў даўно.

У кастрычніку гэтага года меў намер здзейсніць аналагічнае дзеянне па месцы вучобы, аднак не давёў свой намер да канца па не залежных ад яго прычынах, — распавялі ў праваахоўных органах.

— Сваю віну малады чалавек прызнаў. Матывам злачынства, паводле яго слоў, паслужыла расчараванне ў самім сабе, агіда да чалавецтва, дэпрэсіўны настрой».

Сваёй мэтай нападнік ставіў забойства як мага большай колькасці людзей і жадаў сам быць забітым пры затрыманні.

У праваахоўных органах таксама падкрэслілі, што да палітызаваных або экстрэмісцкіх груповак нападнік не належыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031