Знайсці
10.10.2016 / 12:382РусŁacБел

Нападнік на ГЦ «Еўропа» купіў бензапілу ў аўторак

Еўрарадыё знайшло краму, дзе 17-гадовы нападнік на гандлёвы цэнтр «Еўропа» купіў бензапілу. Адбылося гэта за чатыры дні да злачынства. Размаўляючы з прадаўцамі, ён паводзіў сябе спакойна, нават усміхаўся.

Купіў бензапілу, сякеру, акуляры для працы з бензапілой, куртку і навушнікі. Заплаціў за ўсё крыху менш за 1500 дэнамінаваных рублёў.

Супрацоўнік крамы паведаміў, што хлопец паводзіў сябе «адэкватна»: «Крыху замкнёны, погляд адводзіў. Нармальна размаўляў, недзе нават усміхаўся. Не сказаў бы, што яму 17 гадоў».

Юнак у суботу прыйшоў у гандлёвы цэнтр «Еўропа» ў Мінску з бензапілой і сякерай. Падчас нападу ён забіў адну жанчыну і параніў яшчэ дзвюх. Пасля гэтага яго затрымалі наведнікі і прадаўцы. Вядома, што ён з заможнай сям'і, студэнт першага курса адной з ВНУ, жыў адзін ва ўласнай кватэры. Перад тым, як прыйсці ў «Еўропу», нападнік выпіў 150 грамаў гарэлкі

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031