Знайсці
10.10.2016 / 12:1013РусŁacБел

Расія адновіць аб'ёмы пастаўкі нафты, а Беларусь адменіць павышэнне тарыфаў на транзіт

Расія адновіць ранейшыя аб'ёмы паставак нафты беларускаму боку, а Беларусь адменіць рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транзіт гэтай вуглевадароднай сыравіны.

Адпаведная дамоўленасць дасягнута паміж бакамі, паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

«Мы адрэгулявалі ўсе бягучыя моманты. Вы ведаеце, што ў трэцім квартале заблакаваная палова пастаўкі нафты ў Беларусь. Мы павінны былі атрымаць 6 млн т, а цяпер рэальна атрымліваем толькі 3 млн т. Цяпер усё гэта аднаўляецца. Да 20 кастрычніка павінна аднавіцца пастаўка нафты ў поўным аб'ёме пад поўную загрузку нашых НПЗ», — заявіў віцэ-прэм'ер.

«Мы таксама зрабілі кампрамісныя крокі. Нядаўна былі некалькі павышаны тарыфы на транзіт нафты. Мы гэта вяртаем назад. Гэта значыць застануцца тыя тарыфы, якія дзейнічалі па стане на 1 кастрычніка », - паведаміў Уладзімір Сямашка.

Сёння Лукашэнку было паведамлена, што Беларусь і Расія ўрэгулявалі праблемнае пытанне ў сферы паставак энерганосьбітаў.

«Я ўчора пазнаёміўся з дакладам ўрада па нафтагазавых пытаннях з Расійскай Федэрацыяй. Я так разумею, што чарговыя баталіі скончаныя і нам удалося выйсці на падпісанне адпаведнага дакумента, праблемныя пытанні, прынамсі на ўчорашні дзень, былі ўзгоднены і зняты», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

***

Нагадаем, у 2016 годзе паміж Беларуссю і Расіяй разгарэўся нафтагазавы канфлікт. У сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Мінск лічыць справядлівай цану на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у памеры 73 даляраў за 1000 кубаметраў (цяпер цана для Беларусі складае 132 даляры за 1000 кубаметраў). У Расіі казалі пра тое, што пра зніжкі на газ для Беларусі «гаворкі не ідзе».

З газавым пытаннем, а таксама запазычанасцю ў памеры 300 млн даляраў увязана і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь у другім паўгоддзі на 5,25 млн тонаў, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3%ВУП.

7 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што ў перамовах па газе з Расіяй «у нейкай ступені лёд крануўся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031