Знайсці
10.10.2016 / 11:221РусŁacБел

«Твой стыль» закрываецца. Цяпер будзе Hrodna.life

Ад 10 кастрычніка 2016 года гродзенскае гарадское выданне «Твой стыль» ператвараецца ў Hrodna.life. Ужо пачаў працу цалкам новы сайт, больш дасканалы тэхнічна, які дазволіць яшчэ эфектыўней даносіць навіны і аўтарскія тэксты да аўдыторыі.

Новы сайт — больш сучасны і дасканалы тэхнічна, з кардынальна перапрацаванай навігацыяй. Ён выдатна выглядае як на дэсктопах, гэтак і на ўсіх мабільных прыладах.

«Hrodna.life — выданне пра жыццё горада і жыццё ў горадзе. Мы трымаем руку на пульсе Гродна і кожны дзень пішам пра важныя гарадскія падзеі ды тых, хто ў гэтым горадзе жыве.

Мы пішам пра дасягненні і праблемы Гродна і гродзенцаў, разважаем, як зрабіць горад лепшым, публікуем унікальныя гістарычныя матэрыялы, якіх няма больш ні ў кога.

На Hrodna.life мы збіраем свежыя навіны гарадскога жыцця толькі з правераных крыніц ды публікуем уласныя аўтарскія артыкулы, рэпартажы, інтэрв'ю, агляды і г.д.

Пад брэндам «Твой стыль» мы працавалі ў 2007—2016 гадах. Наш стары сайт-архіў будзе далей даступны для кожнага. Там, як і раней, можна будзе знайсці мноства тэкстаў, што не губляюць актуальнасці», — дзеліцца рэдактар сайта Аляксей Шота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031