Знайсці
10.10.2016 / 11:1710РусŁacБел

Лукашэнка: Беларусь і Расія ўрэгулявалі нафтагазавую спрэчку

Беларусь і Расія ўрэгулявалі праблемнае пытанне ў сферы паставак энерганосьбітаў. Пра гэта было паведамлена Аляксандру Лукашэнку.

«Я ўчора пазнаёміўся з дакладам ўрада па нафтагазавых пытаннях з Расійскай Федэрацыяй. Я так разумею, што чарговыя баталіі скончаныя і нам удалося выйсці на падпісанне адпаведнага дакумента, праблемныя пытанні, прынамсі на ўчорашні дзень, былі ўзгоднены і зняты», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

***

Нагадаем, у 2016 годзе паміж Беларуссю і Расіяй разгарэўся нафтагазавы канфлікт. У сувязі з сусветным падзеннем цэнаў на энерганосьбіты Мінск лічыць справядлівай цану на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у памеры 73 даляраў за 1000 кубаметраў (цяпер цана для Беларусі складае 132 даляры за 1000 кубаметраў). У Расіі казалі пра тое, што пра зніжкі на газ для Беларусі «гаворкі не ідзе».

З газавым пытаннем, а таксама запазычанасцю ў памеры 300 млн даляраў увязана і скарачэнне паставак нафты ў Беларусь у другім паўгоддзі на 5,25 млн тонаў, што ўжо абышлося Беларусі ў 0,3%ВУП.

7 кастрычніка Лукашэнка паведаміў, што ў перамовах па газе з Расеяй «у нейкай ступені лёд крануўся».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031