Знайсці
10.10.2016 / 10:38РусŁacБел

Улады Тайланда назвалі «нестабільным» здароўе 88-гадовага караля

Прадстаўнік каралеўскага двара Тайланда ацаніў стан здароўя караля Пуміпона Адульядэта як нестабільны. Як адзначаюць сусветныя СМІ, да гэтага ўлады краіны інфармавалі насельніцтва аб стане здароўя караля толькі ў выпадках, калі яно паляпшалася.

AP

Як адзначаецца, пасля падрыхтоўкі караля да працэдуры ачысткі крыві, неабходнай з-за праблем з ныркамі, у яго ўпаў крывяны ціск. Цяпер ён падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

88-гадовы Пуміпон Адульядэт у апошнія гады часта трапляў у бальніцу па розных прычынах. У апошнія месяцы ён не з'яўляўся на публіцы, а большую частку мінулага года правёў у шпіталі.

У пачатку месяца прадстаўнік каралеўскага двара паведамляў пра тое, што кароль прайшоў курс лячэння ад рэспіраторнага захворвання.

Пуміпон Адульядэт стаў каралём Тайланда ў 1946 годзе і знаходзіцца на троне даўжэй за усіх манархаў у гісторыі краіны. Жыхары Тайланда ўважліва сочаць за зводкамі пра стан яго здароўя, бо шмат хто лічыць яго сімвалам аб'яднання нацыі.

Часопіс Forbes у 2013 годзе ацэньваў асабістую фінансавую маёмасць Пуміпона Адульядэта ў 44 млрд даляраў, што рабіла яго адным з найбагацейшых манархаў у свеце. Значную частку яе ён траціў на развіццё сельскай гаспадаркі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031