Знайсці
07.10.2016 / 16:321РусŁacБел

Ураган «Мэцью»: колькасць загінулых на Гаіці дасягнула 478 чалавек

Ураган «Мэцью» стаў прычынай гібелі 478 чалавек на Гаіці, інфармуе Reuters.

Прадстаўнік МЗС Германіі Марцін Шэфер заявіў, што ФРГ накіруе 600 тысяч еўра дапамогі астраўной дзяржаве. Сродкі вылучаныя ў адказ на запыт урада Гаіці аб падтрымцы ў сувязі з моцнымі разбурэннямі ад урагану.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, ураган «Мэцью» прывёў да катастрафічных наступстваў для Гаіці: знішчаныя тысячы дамоў, разбураныя масты, дарогі, вырваныя з каранямі дрэвы.

Між тым ураган дасягнуў атлантычнага ўзбярэжжа ЗША. Амерыканскі лідар Барак Абама абвясціў на федэральным узроўні рэжым надзвычайнага здарэння ў штатах Фларыда і Паўднёвая Караліна. Было аддадзена распараджэнне аказваць мясцовым уладам усю неабходную дапамогу. Таксама «Мэцью» бушуе на тэрыторыях штатаў Джорджыя і Паўночная Караліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера