Знайсці
05.10.2016 / 11:154РусŁacБел

Лукашэнка і Шарыф пацвердзілі імкненне краін паглыбляць дружалюбныя сувязі ў розных сферах

Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф пацвердзілі імкненне сваіх краін паглыбляць дружалюбныя сувязі ў розных сферах. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў дзяржаў, якая была прынята па выніках афіцыйных перагавораў.

У заяве адзначаецца, што сустрэча прайшла ў атмасферы высокага даверу і ўзаемаразумення. Бакі глыбока і ўсебакова разгледзелі ўвесь комплекс беларуска-пакістанскіх адносін, адзначыўшы ўзаемнае імкненне да далейшага развіцця і паглыблення дружалюбных сувязей паміж дзяржавамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, сацыяльна-гуманітарнай і іншых сферах.

Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф канстатавалі важнасць падпісання шэрага дакументаў, якія датычацца пашырэння напрамкаў узаемадзеяння ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, барацьбы са злачыннасцю, адукацыі, мытнага і банкаўскага супрацоўніцтва, у паштовай сферы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031