Знайсці
02.10.2016 / 10:471РусŁacБел

Актывісты: на шпіталь ў Алепа ўпалі дзве бочкавыя бомбы

Прынамсі дзве бочкавыя бомбы патрапілі ў найбуйнейшы шпіталь у кантраляванай паўстанцамі частцы Алепа, паведамляе Сірыйска-амерыканскае медыцынскае таварыства, якое дапамагала шпіталю.

Wikipedia.Бочкавая бомба — саматужная бомба. Звычайна ўяўляе сабой цыліндрычную металічную ёмістасць, напоўненую выбуховым рэчывам або запальнай сумессю, магчыма з дадатковымі аскепкавымі паражальнымі элементамі. Праз яе нізкую эфектыўнасць дзяржавы аддаюць перавагу іншым тыпам бомб і ўжываюць бочкавыя ва ўмовах абмежаваных рэсурсаў і недахопу іншых відаў узбраенняў.

Шпіталі ў Алепа падвергліся другой бамбёжцы за тыдзень. Фота Reuters

«Дзве бочкавыя бомбы патрапілі ў шпіталь М10, мы таксама атрымліваем паведамленні аб касетнай бомбе», — распавёў прадстаўнік медыцынскага грамадства.

Кіраўнік МЗС Францыі назваў напад на шпіталь ваенным злачынствам.

Гэты шпіталь ужо пацярпеў ад інтэнсіўнай бамбардзіроўкі ў сераду разам з другім па велічыні шпіталем у раёне. Тады пра авіяўдары паведамляла міжнародная арганізацыя «Дактары без межаў». Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ўжыванне запальных і бункернай бомбаў у населеных пунктах можна назваць ваенным злачынствам.

Паўстанцы сцвярджалі, што шпіталь разбамбіла ўрадавая або расійская авіяцыя. Камандаванне сірыйскай арміі і расейскія ўлады заяўляюць, што не абстрэльваюць цывільныя аб'екты.

Сірыйская армія пачала наступ на Алепа пры падтрымцы расійскіх вайскоўцаў на мінулым тыдні. Гэта адбылося ўсяго толькі праз 10 дзён, пасля таго як ўступіла ў сілу дасягнутае ЗША і Расіяй пагадненне аб спыненні агню.

Апошнія чатыры гады Алепа, другі па велічыні горад Сірыі, падзелены прыкладна напалову: заходнюю частку кантралююць сілы сірыйскага прэзідэнта Башара Асада, усходнюю — яго праціўнікі.

Вайна слоў

У сірыйскім канфлікце Расія падтрымлівае ўрад Башара Асада, ЗША — апазіцыю. Масква і Вашынгтон абвінавачваюць адзін аднаго ў няздольнасці прымусіць сваіх саюзнікаў выконваць перамір'е на месцах.

Масква і Вашынгтон напярэдадні ў чарговы раз абмяняліся ўзаемнымі абвінавачваннямі.

Слоўную баталію пачаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў, абвінаваціўшы амерыканскія ўлады ў жаданні захаваць групоўку «Фронт ан-Нусра» ў Сірыі.

Дзярждэп ЗША абверг абвінавачванні Масквы, назваўшы заявы «абсурдам» і ў чарговы раз заявіў, што надзеі амерыканцаў на дыпламатычнае вырашэнне канфлікту ў Сірыі слабеюць.

За пяць гадоў вайны ў Сірыі загінулі больш за 250 тысяч чалавек. Больш за 4,8 млн чалавек, паводле ацэнак ААН, вымушаныя былі пакінуць краіну, яшчэ каля 6,5 млн чалавек лічацца «ўнутрана перамешчанымі» на тэрыторыі Сірыі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031