Знайсці
28.09.2016 / 12:149РусŁacБел

Гуляў па краме ў нацысцкай фуражцы: маладзечанцу пагражае штраф за прапаганду нацызму

У Маладзечне затрымалі мужчыну, які хадзіў па краме ў нацысцкім галаўным уборы, начальнік прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама Яўген Сачак.

«Пра мужчыну, які ў краме па вуліцы Будаўнікоў гуляў у фуражцы шэра-зялёнага колеру з нацысцкай сімволікай (эмблемай чэрапа і арла), у міліцыю паведамілі пакупнікі. Жыхар Маладзечна растлумачыў, што галаўны ўбор набыў у ламбардзе. Прычынаў, якія прымусілі яго надзець і прыйсці ў такім выглядзе ў краму, ён не назваў. Праводзіцца праверка, а дзеянням грамадзяніна даецца прававая ацэнка. Па дадзеных МУС, гэта першы такі выпадак у краіне», - адзначылі ва УУС.

Яўген Сачак дадаў, што, хутчэй за ўсё, у дачыненні да мужчыны будзе складзены пратакол па артыкуле 17.10 (прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Мужчыну пагражае штраф у памеры да 10 БВ.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031