Знайсці
27.09.2016 / 19:1031РусŁacБел

Патрыярх Кірыл падпісаў зварот за поўную забарону абортаў у Расіі

rbc.ru

Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі ў аўторак, 27 верасня, паставіў свой подпіс пад тэкстам звароту, які заклікае цалкам забараніць аборты на тэрыторыі Расіі, паведамляе прэс-служба патрыярха.

У паведамленні ўдакладняецца, што подпісы пад зваротам збіраюць ўдзельнікі Агульнарасійскага грамадскага руху «За жыццё» і руху «Праваслаўныя добраахвотнікі». З імі патрыярх сустрэўся сёння пасля набажэнства ў храме Архангела Міхаіла ў вёсцы Белавусава ў Новай Маскве.

Тэкст звароту быў узгоднены з патрыяршай камісіяй па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, удакладняецца ў паведамленні прэс-службы патрыярха.

У тэксце звароту, у прыватнасці, гучыць заклік забараніць хірургічнае і медыкаментознае перапыненне цяжарнасці, супрацьзачаткавыя сродкі, якія валодаюць абартыўным дзеяннем, а таксама дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі, «неад'емным складнікам якіх з'яўляецца прыніжэнне чалавечай годнасці і забойства дзяцей, якія знаходзяцца на пачатковых этапах эмбрыянальнага развіцця».

Акрамя таго, аўтары звароту прапануюць заканадаўча замацаваць аказанне матэрыяльнай дапамогі з федэральнага бюджэту цяжарным жанчынам і сем'ям з дзецьмі.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031