Знайсці
28.09.2016 / 14:318РусŁacБел

У рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету БДУ адкаціўся на апошнія пазіцыі

У сусветны рэйтынг брытанскага выдання Times Higher Education (THE) сёлета ўвайшло 980 універсітэтаў з 79 краін. Гэта элітныя 5% вышэйшых навучальных устаноў свету.

Фота: gazeta.bsu.by

Апошнія пяць гадоў нязменным лідарам спісу заставаўся Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (ЗША), але сёлета на першым радку — Оксфардскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія).

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апусціўся ніжэй за 800 пазіцыю і знаходзіцца ў групе 801+. Летась БДУ быў у групе 601—800, аднак тады ў спісе было на 180 універсітэтаў менш. Пазалетась у рэйтынг увайшло ўсяго 400 універсітэтаў, беларускіх у ім не было.

Сёння гэты рэйтынг лічыцца найбольш дасканалым і празрыстым. Ён складаецца паводле новай метадалогіі, распрацаванай міжнароднай навуковай супольнасцю у 2010 годзе.

Універсітэты ацэньваюць па трынаццаці крытэрах, якія ўваходзяць у пяць асноўных катэгорый:

  1. Выкладанне — адукацыйнае асяроддзе (вага ў агульнай ацэнцы: 30%).
  2. Даследаванне — аб’ём, прыбытак і рэпутацыя (вага ў агульнай ацэнцы: 30%).
  3. Цытаванне — уплыў даследаванняў (вага ў агульнай ацэнцы: 30%).
  4. Міжнароднае ўзаемадзеянне — супрацоўнікі, студэнты і даследаванні (вага ў агульнай ацэнцы: 7,5%).
  5. Прыбытак у галіне — інавацыі (вага ў агульнай ацэнцы: 2,5%).

Балы БДУ па катэгорыях сёлета і летась

Максімальна магчымы бал — 100

 Рэйтынг-2017Рэйтынг-2016
Выкладанне20.120.2
Міжнароднае ўзаемадзеянне52.348.2
Даследаванне9.08.7
Цытаванне11.06.0
Інавацыі32.128.0

На агульны рэйтынг найбольш уплывае цытаванне. Яно вызначаецца на падставе аналізу мільёнаў артыкулаў, тысяч навуковых часопісаў, выдадзеных цягам апошніх пяці гадоў. У БДУ гэты паказчык хоць і павялічыўся амаль удвая за апошні год, па-ранейшаму застаецца мізерным — 11 балаў. У дзесяці лепшых універсітэтаў свету па ацэнцы Times Higher Education гэты паказчык перавышае 90 балаў.

Найбольшыя балы беларускі ўніверсітэт мае па міжнародным узаемадзеянні і інавацыях, аднак якраз гэтыя паказчыкі найменш уплываюць на выніковы рэйтынг. 

Ацэнка выкладання вызначаецца паводле вынікаў апытання, якое правялі сёлета ў студзені-сакавіку. У ім ўзялі ўдзел больш за 10 тысяч рэспандэнтаў, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, якія дапамаглі вызначыць аўтарытэт універсітэтаў. Вынікі сёлетняга даследавання аб'ядналі з леташнімі, таму агулам высновы рабілі на падставе 20 тысяч адказаў.

Ацэнка даследаванняў зноў жа базуецца на выніках апытання, аднак тут увага скіраваная менавіта на поспехі ўніверсітэтаў у навуковых даследаваннях. Улічваецца таксама іх колькасць і аб'ём фінансавання.

Топ-10 лепшых універсітэтаў свету 2016-2017:

РэйтынгУніверсітэтКраіна
1University of OxfordОксфардскі ўніверсітэтВялікабрытанія
2California Institute of TechnologyКаліфарнійскі тэхналагічны інстытутЗША
3Stanford UniversityСтэнфардскі ўніверсітэтЗША
4University of CambridgeКембрыджскі ўніверсітэтВялікабрытанія
5Massachusetts Institute of TechnologyМасачусэтскі тэхналагічны інстытут ЗША
6Harvard UniversityГарвардскі ўніверсітэтЗША
7Princeton UniversityПрынстанскі ўніверсітэтЗША
8Imperial College LondonІмперскі каледж ЛонданаВялікабрытанія
9ETH Zurich — Swiss Federal Institute of Technology ZurichШвейцарскі федэральны тэхналагічны інстытут у ЦюрыхуШвейцарыя
10University of California, BerkeleyКаліфарнійскі ўніверсітэт у БеркліЗША

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава ў рэйтынгу на 188 пазіцыі. 12 расійскіх універсітэтаў займаюць радкі, вышэйшыя за 800 месца. Яшчэ 12 — знаходзяцца ў групе 801+.

Варшаўскі ўніверсітэт і Варшаўская палітэхніка — у групе 501—600.

Віленскі ўніверсітэт — у групе 601—800.

Украінскія ўніверсітэты ў групе 801+, аднак у спіс увайшлі адразу чатыры.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера