Знайсці
20.09.2016 / 12:053РусŁacБел

8 кастрычніка ў Мінску — «Рок за жыццё»: вялікі канцэрт супраць смяротнага пакарання

Мінск, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)). Пачатак: 17.30.

Фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, пройдзе ў Мінску. 8 кастрычніка на сцэну клуба Re:Public выйдуць беларускія гурты «Дай дарогу!», Re1ikt, «Мутнаевока», :B:N:, Sciana і «Тлушч», каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў Беларусі.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам «Смяротнае пакаранне — незваротнае».

Квіткі на канцэрт 8 кастрычніка будуць каштаваць 5 рублёў — танцпол, 10 рублёў — месца за столікам, у дзень канцэрта 10 — танцпол, 15 — столікі. Набыць квіткі можна ў касах і на сайце білетнага аператара Kvitki.by.

Даведкі: +375 29 121 22 96.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031