Знайсці
13.09.2016 / 15:183РусŁacБел

Беларускі журналіст Аляксандр Васюковіч перамог у конкурсе FOTODOC з праектам «Фота на памяць»

Праект Аляксандра «Фота на памяць» заняў першае месца ў намінацыі «Канфлікт».

Праект Аляксандра Васюковіча «Фота на памяць» — гэта фотаздымкі людзей, якія загінулі на Данбасе падчас узброенага канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

«Гэтыя фотаздымкі былі зробленыя на памяць, калі я працаваў у мінулым годзе на ўсходзе Украіны. Многія салдаты прасілі мяне зрабіць фотаздымак на памяць і па магчымасці даслаць ім альбо іхнім сваякам, жонкам, сябрам», - гаворыцца ў анатацыі да фотапраекта.

Другое месца ў гэтай жа намінацыі заняў праект «Вайна ва Украіне» расійскага журналіста Сяргея Лойкі.

У гэтым праекце прадстаўленыя фотаздымкі, зробленыя падчас аблогі Данецкага аэрапорта і на перадавой у Пясках побач з ім у верасні і кастрычніку 2014 года.

Цэнтр дакументальнай фатаграфіі FOTODOC пры Сахараўскім цэнтры праводзіць конкурс фатаграфіі «Прямой взгляд». У конкурсе бяруць удзел працы, якія адлюстроўваюць праблемы ўзаемаадносінаў чалавека з грамадствам і дзяржавай, а таксама шляхі вырашэння гэтых праблем.

У конкурсе тры намінацыі:

«Праблема» — праблемы і супярэчнасці, якія ўзнікаюць у грамадстве паміж чалавекам і соцыумам, грамадскімі інстытутамі і дзяржавай);

 «Канфлікт» — найбольш востры спосаб вырашэння супярэчнасцяў, якія ўзнікаюць у працэсе сацыяльнага ўзаемадзеяння. Праяўляецца як супрацьдзеянне ўдзельнікаў і звычайна суправаджаецца негатыўнымі эмоцыямі, якія выходзяць за межы правілаў і нормаў.

«Кампраміс» — вырашэнне канфліктнай сітуацыі шляхам дыялогу, сацыяльных зменаў або рэформаў.

 ***

Аляксандр Васюковіч — фатограф-фрылансер, які жыве ў Мінску. Нарадзіўся ў 1985 годзе. Кар'еру фотажурналіста пачаў у 2010 годзе. У 2012 годзе атрымаў Гран пры «Прэс-фота Беларусі» і першае месца ў нацыянальным конкурсе мультымедыя ў тым жа годзе. Супрацоўнічае з беларускімі і замежнымі СМІ, працуе над персанальнымі праектамі. Сябра ГА «Беларуская асацыяцыяжурналістаў».

baj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031