Знайсці
09.09.2016 / 16:345РусŁacБел

Мінгандлю распарадзілася забяспечыць зніжкі і дэгустацыі для «святочнага настрою» ў дзень выбараў

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разаслала ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкамаў і Мінскі гарвыканкам інструкцыю пра арганізацыю абслугоўвання выбаршчыкаў.

Пірожныя па 15 капеек на леташніх выбарах. Фота naviny.by

Міністэрства распісала, што мусяць зрабіць названыя структуры, каб стварыць «святочны настрой, забяспечыць высокую якасць абслугоўвання і прывабнасць паслуг грамадскага харчавання» 11 верасня ў час правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў 6 склікання.

Міністэрства рэкамендуе забяспечыць наяўнасць разнастайнай прадукцыі грамадскага харчавання, у тым ліку беларускай нацыянальнай кухні, садавіны і напояў, сувенірнай і друкаванай прадукцыі. Вядома, са зніжкамі «на асобныя тавары і прадукцыю грамадскага харчавання».

Установам гандлю рэкамендуецца таксама забяспечыць правядзенне дэгустацый.

Міністэрства рэкамендуе даць магчымасць безнаяўнага разліку пакупнікам праз карткі БелКарт і міжнароднай плацёжнай сістэмы Visa і MasterCard.

Інструкцыю падпісала намесніца міністра Ірына Наркевіч. Паглядзець дакумент можна тут.

pvby.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031