Знайсці
07.09.2016 / 22:055РусŁacБел

Пад Ганцавічамі з'явілася невядомая свіная інфекцыя

У Ганцавіцкім раёне Брэстчыны з'явілася невядомая інфекцыя свіней. Вяскоўцы вымушаныя павальна забіваць сваіх свіней. Першымі забілі сваю жывёлу жыхары вёсак Лактышы, Чудзін і Будча.

Потым хвароба перакінулася ў Люсіна, Кукава і Хатынічы, піша Еўрарадыё са спысылкай на мясцовае выданне «Ганцавіцкі час». Лакалізаваць небяспечнае захворванне не ўдалося.

Ветслужба раёна заяўляе, што гаворка ідзе не пра афрыканскую чуму свіней, а пра нейкую невядомую інфекцыю.

Часовая выканаўца абавязкаў раённага ветэрынарнага лекара Ірына Буйкевіч кажа, што свінні хварэюць заўжды, а цяпер сітуацыя стала крыху выпраўляцца. Хваробу ветэрынары вызначыць не могуць, а дэзінфекцыю праводзяць для прафілактыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031