Знайсці
06.09.2016 / 22:121РусŁacБел

Афіцыйная дэлегацыя польскага Аўгустова прыбыла ў Гродна на байдарках

Бургамістр польскага горада Аўгустова Войцех Валюлік прыбыў з афіцыйным візітам у Гродна на незвычайным транспарце — байдарцы.

Кіраўнік горада пераадолеў увесь шлях паміж гарадамі па Аўгустоўскім канале і Нёмане разам з вядомымі польскімі спартоўцамі-веслярамі.

Ён падкрэсліў, што адной з галоўных мэтаў падарожжа лічыць умацаванне супрацоўніцтва паміж Аўгустовам, Гроднам і Друскінінкаем, у які польская дэлегацыя адправіцца пасля наведвання беларускага горада.

«Нас падзяляе невялікая адлегласць, нам ёсць, чым дапоўніць адзін аднаго. Гродна, напрыклад, прыгожы гістарычны горад з багатай гісторыяй і традыцыямі, у нас — цудоўная прырода. Мы, вядома, зацікаўленыя ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве», — падкрэсліў Войцех Валюлік. Ён адзначыў, што магчымасць наведвання замежнікамі беларускай часткі Аўгустоўскага канала без віз адкрывае яшчэ больш шырокія перспектывы для рэалізацыі разнастайных сумесных праектаў у турыстычнай сферы, а цяперашні візіт стане яму выдатнай рэкламай.

У сераду, 7 верасня, паміж Гроднам і Аўгустовам, як плануецца, будзе падпісаная дамова аб супрацоўніцтве. Як адзначалася ў час сустрэчы, гарады ўжо рыхтуюць сумесны праект для праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва. Ён прадугледжвае будаўніцтва велапешаходных мастоў праз Нёман у Гродне і раку Нету ў Аўгустове.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930