Знайсці
04.09.2016 / 13:46РусŁacБел

Мытныя пошліны на ўвоз электрамабіляў у краіны ЕАЭС адмянілі да верасня 2017 года

Мытныя пошліны на ўвоз электрамабіляў у краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) адмянілі да 31 жніўня 2017 года. Рашэнне, якое раней прыняў савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) з мэтай падтрымкі рынку электрамабіляў у краінах ЕАЭС (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія), набыло моц 2 верасня 2016 года.

Стаўка мытнай пошліны на легкавыя электрамабілі зніжаецца з 17% да 0%, а на грузавыя з поўнай масай да 5 тон — c 15% да 5%. Дадзенае рашэнне не тычыцца аўтамабіляў з гібрыдным рухавіком і «плагін-гібрыдных» аўтамабіляў.

Як адзначала прэс-служба ЕЭК, рынак электрамабіляў у краінах ЕАЭС пакуль яшчэ вельмі адчувальны да цаны. З 1 лютага 2014 года па 31 снежня 2015 года на электрамабілі ўжо дзейнічала нулявая стаўка ўвазной мытнай пошліны. У 2015 годзе ў краіны ЕАЭС было ўвезена 684 электрамабілі пераважна з ЗША, Кітая і Японіі, а ў студзені-красавіку 2016 года — толькі 28.

Зніжэнне пошлін заклікана стымуляваць выкарыстанне экалагічна чыстага транспарту ў ЕАЭС і стварыць умовы для фарміравання рынку электрамабіляў. Шырокае выкарыстанне легкавых і грузавых электрамабіляў павінна стымуляваць развіццё аб'ектаў зараднай інфраструктуры.

Ці будзе ў наступным годзе прадоўжана гэтая мера, залежыць ад развіцця рынку электрамабіляў, неабходнай інфраструктуры, а таксама ад таго, ці будзе ў краінах ЕАЭС запушчана серыйная вытворчасць электрамабіляў, падкрэсліваюць у ЕЭК.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031