Знайсці
30.08.2016 / 19:421РусŁacБел

Міністр эканомікі Францыі сышоў у адстаўку для ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы

Міністр эканомікі і прамысловасці Францыі Эманюэль Макрон сышоў у адстаўку са сваёй пасады, каб мець магчымасць удзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны ў 2017 годзе.

Тым самым пацвердзіліся чуткі з гэтай нагоды, якія цыркулявалі ў СМІ і сталі асабліва актыўнымі ў аўторак, 30 жніўня.

Макрон, якога называюць «самым маладым сярод старых» палітыкаў Францыі, заявіў, што сыходзіць, каб цалкам прысвяціць сябе свайму палітычнаму руху.

Яго прадстаўнік заявіў, што Макрон не будзе аб'яўляць пра свае планы ў дзень адстаўкі.

Ён стварыў палітычны рух En Marche! («Наперад!») у красавіку 2016 года. Рух налічвае каля 50 тысяч членаў і пазіцыянуе сябе як «не левы і не правы».

Заснавальнік руху ў 2006-2009 гадах быў у сацыялістычнай партыі Францыі. Пасаду міністра ў кабінеце Мануэля Вальса заняў у жніўні 2014 года. Ён працаваў у банкірскім доме Ротшыльдаў і ў апараце супрацоўнікаў прэзідэнта Франсуа Алянда.

Раней аб сваім намеры балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы заявілі былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і былы прэм'ер-міністр Ален Жупэ. Абодва прадстаўляюць лагер правых.

Зноў мае намер выставіць сваю кандыдатуру і лідар крайне правага «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен.

Выбары прэзідэнта Францыі адбудуцца вясной 2017 года.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031