Знайсці
16.08.2016 / 18:41РусŁacБел

Пад Наваградкам грузавік насмерць збіў кіроўцу, які выйшаў з іншага грузавіка

У Навагрудскім раёне грузавік насмерць збіў кіроўцу, які стаяў на абочыне. Той незадоўга да гэтага за рулём грузавога Mercedes не справіўся з кіраваннем на гэтым жа ўчастку дарогі, павемляе ДАІ Гродна.

Аварыя адбылася 16 жніўня, каля 6.00, непадалёк ад вёскі Косічы. На закругленні трасы Наваельня — Валееўка, дзе ідуць рамонтныя работы, кіроўца грузавіка Mercedes няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў на абочыну. Мужчына выйшаў з аўтамабіля і быў каля яго.

Прыкладна праз гадзіну на гэтым жа ўчастку дарогі не справіўся з кіраваннем яшчэ адзін кіроўца грузавога аўто. Аўтамабіль вылецеў з дарогі, урэзаўся ў Mercedes, што стаяў на абочыне, і наехаў на кіроўцу, які быў побач. Ад атрыманых траўмаў мужчына загінуў на месцы здарэння.

— На момант ДТЗ дарожнае пакрыццё было мокрым праз дождж. Таксама фактарам, які пагаршаў счапленне, з'яўляўся нанесены на трасу пласт бітуму, — распавялі ў ДАІ. — Перад гэтым участкам дарогі рабочыя загадзя выставілі знакі «Часовае абмежаванне хуткасці», «Дарожныя работы», «Слізкая дарога» і «Звужэнне дарогі».

Папярэдняя прычына аварыі — ігнараванне кіроўцамі дарожных знакаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера