Знайсці
15.08.2016 / 05:38РусŁacБел

Рыа-2016: Бягун з Паўднёвай Афрыкі пабіў рэкорд легендарнага Джонсана

Паўднёваафрыканскі бягун Уэйд ван Нікерк стаў алімпійскім чэмпіёнам на дыстанцыі 400 метраў, пабіўшы пры гэтым сусветны рэкорд амерыканца Майкла Джонсана, які трымаўся 17 гадоў.

У фінальным забегу на 400 метраў ван Нікерк паказаў час 43,03 секунды, што адразу на 0,15 секунды лепш за рэкорд знакамітага Джонсана і на неверагодныя 0,45 секунды лепш ранейшага асабістага рэкорду самога ван Нікерка.

Сярэбраны медаль на гэтай дыстанцыі выйграў грэнадец Джэймс Кірані, бронзавы - Лашон Мерыт з ЗША.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031