Знайсці
12.08.2016 / 17:441РусŁacБел

У Сірыі загінуў яшчэ адзін расійскі вайсковец

У Сірыі пры выкананні баявога задання загінуў расейскі вайсковец Аскер Біжоеў, паведаміў у сваім інстаграме кіраўнік Кабардзіна-Балкарыі Юрый Кокаў.

Біжоеў быў родам з кабардзіна-балкарскага горада Нарткала.

«Указам прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ён узнагароджаны Ордэнам мужнасці пасмяротна. Узнагарода ўручаная яго бацькам», — напісаў Кокаў.

Раней аб гібелі Бижоева ў Сірыі паведаміла выданне «Каўказскі вузел» са спасылкай на свайго чытача. Паводле дадзеных выдання, Біжоеў загінуў 24 мая пры абстрэле расійскай базы ў Сірыі. У войску ён служыў па кантракце.

Біжоеў стаў 20-м расійскім вайскоўцам, які загінуў у Сірыі.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031