Знайсці
11.08.2016 / 21:2320РусŁacБел

У Расіі палічылі непрыстойнай рэкламу выставы Босха з фрагментамі яго карцін

Федэральная антыманапольная служба Расіі аштрафавала кампанію Artplay media на 100 тысяч рублёў (1500 даляраў) за размяшчэнне рэкламы з фрагментамі карцін Іераніма Босха на вуліцах Масквы.

Getty

На думку ведамства, частка постэраў, якія рэкламуюць выставу «Босх. Ажылыя ўяўленні», была неэтычнай.

«ФАС вынесла рашэнне прызнаць рэкламу непрыстойнай, а на кампанію Artplay media быў накладзены штраф у 100 тысяч рублёў і прадпісанне дэмантаваць усе постэры з выявай, з нагоды якой ішло разбіральніцтва», — гаворыцца ў паведамленні Artplay Media.

У рэкламных плакатах, якія ФАС палічыла непрыстойнымі, выкарыстоўваліся элементы трыпціха Босха «Сад зямных асалод».

Карціна, прысвечаная граху юру, змяшчае выявы катаванняў, пачвар і аголеных людзей.

artprojekt.ru

Выстава «Босх. Ажылыя ўяўленні» праходзіла ў Маскве рамках года Босха ў Еўропе, прымеркаванага да 500-годдзя з дня смерці мастака.

Нагадаем, раней у Санкт-Пецярбургу арганізатары былі вымушаныя прыкрыць галізну Давыда Мікеланджэла праз скаргу гараджанкі. 

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031