Знайсці
09.08.2016 / 20:2823РусŁacБел

Пуцін і Эрдаган гаварылі пра Сірыю, пабудову АЭС і «Турэцкі паток»

Расія мае намер паэтапна адмяняць абмежавальныя меры ў дачыненні да турэцкіх кампаній, а аднаўленне чартарных авіязносін з Анкарой — «справа тэхнікі і бліжэйшага часу», заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сумеснай прэс-канферэнцыі з турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Reuters

Шырокі спіс эканамічных і візавых санкцый у дачыненні да Турцыі быў уведзены Масквой у лістападзе 2015 года, пасля таго як турэцкі знішчальнік збіў у раёне сірыйска-турэцкай мяжы расійскі бамбавік Су-24.

Сустрэча Пуціна і Эрдагана ў Канстанцінаўскім палацы пад Пецярбургам стала першай пасля таго інцыдэнту. Ёй папярэднічалі фармальныя прабачэнні, прынесеныя турэцкім прэзідэнтам за збіты самалёт. Расія стала першай краінай, якую Эрдаган наведаў пасля спробы ваеннага перавароту ў Турцыі.

Па выніках перамоваў Пуцін і Эрдаган заявілі пра гатоўнасць аднавіць адносіны ў поўным аб'ёме. «Па тых пытаннях, якія не патрабуюць доўгага ўзгаднення паміж ведамствамі, мы зробім гэта ў бліжэйшыя тыдні», — сказаў Пуцін.

Гаворачы пра сітуацыю вакол Сірыі, Пуцін адзначыў, што погляды расійскага і турэцкага кіраўніцтва на ўрэгуляванне сітуацыі ў гэтай краіне «не заўсёды супадалі», але, як ён сказаў, «мы сёння пашукаем рашэнне на сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў спецслужб».

Пуцін таксама паведаміў, што турэцкае кіраўніцтва прыняло палітычныя рашэнні па праектах будаўніцтва АЭС «Акую» і газаправода «Турэцкі паток».

У адказ Эрдаган, як і перад пачаткам сустрэчы, назваў Пуціна «дарагім сябрам» і пацвердзіў гатоўнасць надаць статус стратэгічнай інвестыцыі праекту АЭС «Акую», а таксама забяспечыць пастаўкі газу ў Еўропу праз «Турэцкі паток».

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031