Знайсці
04.08.2016 / 11:1212РусŁacБел

Самыя маладыя кандыдаты ў дэпутаты — камуністы і прыхільніцы Гайдукевіча ФОТЫ

На ўсю Беларусь патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты налічылася 630 чалавек (іх асобы яшчэ не зацверджаныя выбарчымі камісіямі). Гэта людзі рознага сацыяльнага статуса, розных прафесій і поглядаў.

Дадатковы інтарэс выклікаюць самыя маладыя ўдзельнікі выбараў. Сёлета балатуюцца дзевяць чалавек, якія нарадзіліся ў 1993-1994 гадах. «Наша Ніва» сабрала інфармацыю пра гэтых людзей.

Маладыя камуністы

Найбольшае прадстаўніцтва ў нашым спісе маюць камуністы, прычым ёсць як пралукашэнкаўскія, так і калякінскія.

Студэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта Антон Кругляшоў летась быў абраны сакратаром па ідэалагічнай працы. Ягоная місія — прыцягваць моладзь праз малалікую групу «Укантакце». Праўда, з Віцебска ў ёй усяго 14 чалавек. Акаўнта самога Кругляшова «Укантакце» знайсці не ўдалося.

Кругляшоў справа.

Тамсама вучыцца яшчэ адзін малады камуніст — Уладзіслаў Цітоў. У свабодны час хлопец падпрацоўвае клоўнам.

На яго старонцы «Укантакце» можна знайсці святочнае сэлфі з планшэтам, атрыманым на усебеларускім хурале.

Гістфак педуніверсітэта сёлета скончыў Дзмітрый Рэут. Пакуль што ён лічыцца беспрацоўным. Вядома ж, на старонцы камуніста не абышлося без выявы Сталіна.

Рэут злева.

Іх калега са «Справядлівага свету» — Артур Смалякоў.

На старонцы электраманцёра сігналізацыі сталічнага метро спалучаюцца выявы Сталіна, Дудаева і Басаева. А на аватарцы стаіць Юрый Шаўчук. «Ёсць дзве катэгорыі злачынцаў. Адны баяцца мянтоў, іншыя — камуністаў», — такі слоган перапосціў Смалякоў.

Спіс Гайдукевіча

З поглядамі камуністаў усё зразумела, а вось што ў галаве ў прыхільнікаў ЛДПБ?

Пра музычнага прамоўтара Мілену Келер «Наша Ніва» ўжо пісала.

Але яна не адна сярод маладых партыйцаў.

Ксенія Япішка летась скончыла Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Цяпер працуе ў прыватнай кампаніі «ТЭУ», якая прадастаўляе цепла-энергетычныя паслугі. Палітычнай пазіцыі на сваіх старонках у сацыяльных сетках дзяўчына не праяўляе. Не лічыць жа выказанымі поглядамі фота на фоне амерыканскага сцяга?

Мінчук Аляксандр Шкут пазначыў «Укантакце», што летась скончыў Акадэмію МУС. Афіцыйна ён лічыцца намеснікам дырэктара па агульных пытаннях навукова-вытворчага кааператыва «Вектар». А яшчэ мае інтэрнэт-краму «Медыямаркет Плюс». Паказальна, што на адным з сайтаў водгукаў яго кантора мае ганебны рэйтынг 0,16 (!) і з дзясятак абураных кліентаў.

Самі за сябе

Нарэшце, толькі двое чалавек рэгіструюцца як самавылучэнцы.

Ягор Левачоў вучыцца ў магістратуры геаграфічнага факультэта БДУ. У свой час ён перамагаў на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі і атрымліваў стыпендыю з фонду падтрымкі адораных дзяцей і моладзі.

Хлопец у шэрагах «Гавары праўду», але ад гэтай арганізацыі вылучацца немагчыма, таму збіраў подпісы ў сваю падтрымку ў родных Бешанковічах.

Пра яшчэ аднаго кандыдата, студэнта БДЭУ Арцёма Маліноўскага вядома менш. Ён зарэгістраваны ў аграгарадку Падлессе Слуцкага раёна.

Ягор Марціновіч, фоты з сацыяльных сетак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031