Знайсці
04.08.2016 / 10:489РусŁacБел

У Маскве машыну беларуса забралі на штрафстаянку і ператварылі ў металалом ВІДЭА

Супрацоўнікі штрафстаянкі лічаць, што нічога асаблівага не адбылося.

Андрэй Васільеў прыехаў у Маскву разам з жонкай у госці да сваякоў. Так захапіўся фатаграфаваннем сталіцы, што не заўважыў, як яго машыну, прыпаркаваную не па правілах, забраў эвакуатар. Але гэта паўбяды, бо сапраўдны жах пачаўся тады, калі беларус прыйшоў забіраць сваю «ластаўку» са штрафстаянкі.

Кіроўца эвакуатара не паставіў упоры пад свой грузавік, і страла пагрузчыка ўпала на аўтамабіль кліента. На стаянцы лічаць, што нічога асаблівага не адбылося.

Праваабаронцы запэўніваюць, што па ўсёй краіне службы эвакуацыі клапоцяцца пра захаванасць машын кліентаў у апошнюю чаргу.

Нічога канкрэтнага пра кампенсацыю, выплаты, пра выбачэнні не гавораць. Імаверна, беларусу давядзецца яшчэ не раз наведаць сваіх сваякоў у Маскве, каб нечага дабіцца.

ren.tv

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031