Знайсці
04.08.2016 / 09:3611РусŁacБел

Дональд Трамп назваў Хілары Клінтан «заснавальніцай ІД»

«Гэта была Хілары Клінтан, яна павінна атрымаць узнагароду ад ІД як заснавальніца ІД».

Фота © EPA/DAVID MAXWELL, архіў.

Пра гэта мільярдэр заявіў падчас выступу ў сераду, 3 жніўня, перад сваімі прыхільнікамі ў горадзе Дайтона-Біч (штат Фларыда).

Як лічыць Трамп, прэзідэнт ЗША Барак Абама павінен «вельмі шкадаваць» аб тым, што ён прызначыў Клінтан дзяржсакратаром у сваёй адміністрацыі. Гэтую пасаду былая першая лэдзі займала ў 2009-2013 гадах.

«Яна (Клінтан) з'яўляецца заснавальніцай ІД», — сцвярджаў Трамп, заявіўшы, што палітыка экс-кіраўніка Дзярждэпу на Блізкім Усходзе спрыяла стварэнню і ўзмацненню ўплыву групоўкі. «Гэта была Хілары Клінтан, яна павінна атрымаць узнагароду ад ІД як заснавальніца ІД», — сказаў мільярдэр.

У сваім выступе Трамп таксама адхіліў здагадкі праціўнікаў аб тым, што яго прэзідэнцкая кампанія сутыкаецца з цяжкасцямі, а прадстаўнікі выбарчага штаба вельмі незадаволеныя паводзінамі і заявамі мільярдэра.

«Я б сказаў, што зараз самы лепшы перыяд у плане таго, наколькі мы аб'яднаныя», — падкрэсліў ён, калі гаварыў пра сваіх прыхільнікаў.

ТАСС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031