Знайсці
22.07.2016 / 20:051РусŁacБел

Расійскія сацыёлагі: 73% расіян ніколі не сутыкаліся з гвалтам

УЦВГД (Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі) у адказ на флэшмоб «#Янебаюсясказаць» апублікаваў даследаванне, паводле якога 73% расіян, а таксама іх блізкія, ніколі не сутыкаліся з гвалтам — сэксуальным, маральным ці фізічным. Вынікі апытання сведчаць, што пакутавалі ад такога гвалту толькі 10%.

Акрамя таго, 39% рэспандэнтаў упэўненыя: пра такія выпадкі лепш нікому не распавядаць, у тым ліку не звяртацца ў паліцыю. Зрэшты, больш за палову апытаных (54%) усё роўна давяраюць праваахоўным органам. І ўсяго некалькі працэнтаў ахвяр гатовыя падзяліцца сваёй гісторыяй з псіхолагамі, святарамі (3-4%). Блізкім людзям давяраюць больш — пра тое, што здарылася, ім гатовыя распавесці 18% пацярпелых.

Пра флэшмоб, паводле дадзеных УЦДГМ, у першы раз пачулі 81% чалавек, а ведалі пра яго ўсяго 4%, хоць шчырыя прызнанні мужчын і жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам, у сацыяльных сетках выклікалі шырокі рэзананс у інтэрнэце. Сузаснавальнік праекта «Насилию.нет» Ганна Рывіна ўпэўненая, што апытанне УЦДГМ — адказ на тую хвалю, якую падняў флэшмоб.

«Грамадства тэму табуіруе, а ўсе гэтыя 73% проста могуць не разумець, што такое гвалт, што ён звычайна бывае ў сям'і, — сказала эксперт. — Але ўлады не рэагуюць на гэты працэс. Калі флэшмоб пачаў распаўсюджвацца, у шэрагу СМІ адразу ж пачалася кампанія: псіхолагі, палітолагі разважалі, як шкодна дзяліцца сваімі праблемамі. Але прызнанні жанчын кажуць пра іншае — яны гадамі маўчалі, але не забыліся».

Флэшмоб «Я не баюся сказаць» пачала ўкраінка Настасся Мельнічэнка, яе амаль адразу падтрымаў расійскі сегмент інтэрнэту. Усяго праз некалькі гадзін ахвяры гвалту пачалі публічна распавядаць свае гісторыі. Многія з іх былі шакавальнымі і распавядаліся ўпершыню.

Мужчыны рэагавалі на гэтыя прызнанні ў асноўным трыма спосабамі — адны распавялі, як дамагаліся іх, другія — перапрашалі, нават калі самі ніколі не былі агрэсарамі, трэція пісалі, што жанчыны самі павінны ўмець ацэньваць рызыкі і пазбягаць сітуацый, у якіх могуць стаць ахвярамі гвалту. Тым не менш, канстатавала ў пачатку ліпеня юрыстка Мары Даўцян (яна спецыялізуецца на дапамозе жанчынам), дзякуючы флэшмобу «змяняецца грамадскае ўспрыманне праблемы».

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930