Знайсці
20.07.2016 / 21:427РусŁacБел

СМІ: Расія папярэджвала Турцыю пра падрыхтоўку вайсковага перавароту

Расійская разведка прадаставіла Анкары перахопленыя звесткі пра падрыхтоўку вайсковага перавароту, паведаміла іранскае агенцтва Fars са спасылкай на арабскія СМІ.

У ліку перададзеных дадзеных нібыта былі звесткі пра набліжэнне верталётаў да гатэля, дзе знаходзіўся Эрдаган.

Расійская армія папярэдзіла турэцкую Нацыянальную выведвальную арганізацыю пра падрыхтоўку вайсковага перавароту. Пра гэта піша іранскае агенцтва Fars са спасылкай на неназваныя арабскія СМІ, якія, у сваю чаргу, цытуюць дыпламатычныя крыніцы ў Анкары.

Па словах дыпламатаў, прадстаўнікі расійскай арміі перахапілі кадаваныя радыёграмы і асабліва важныя звесткі, якімі абменьваліся вайскоўцы. Яны сведчылі пра падрыхтоўку дзяржаўнага перавароту.

Крыніцы адзначылі, што ў ліку перахопленых апынуліся звесткі пра тое, што некалькі верталётаў накіроўваюцца да гатэля ў Мармарысе, дзе Эрдаган знаходзіўся перад пачаткам перавароту. Раней Al Jazeera паведамляла, што прэзідэнт Турцыі паспеў пакінуць гатэль за паўгадзіны да таго, як туды прыбылі путчысты, якія збіраліся арыштаваць ці забіць яго.

Суразмоўцы выдання не змаглі сказаць, якой расійскай станцыі ўдалося перахапіць абмен дадзенымі. Пры гэтым дыпламаты ўдакладнілі, што выведвальнае падраздзяленне расійскай арміі разгорнута на сірыйскай базе Хмеймім, дзе знаходзіцца авіяцыя, якая бярэ ўдзел у аперацыі супраць ісламістаў. Як адзначылі крыніцы, падраздзяленне абсталяванае сучаснымі сістэмамі перахопу асабліва важных дадзеных.

У Турцыі правалілася спроба вайсковага перавароту

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031