Знайсці
09.07.2016 / 11:3125РусŁacБел

Польскія мытнікі перахапілі рэкордны ў гісторыі груз кантрабандных цыгарэт з Беларусі ФОТА

Найбуйнейшыя пастаўкі кантрабандных цыгарэт на мінулым тыдні перахапілі польскія мытнікі на чыгуначным памежным пераходзе ў Тэрэспалі, паведамляе rp.pl.

Фота Польскай мытнай службы.

Першы на гэтым тыдні кантрабандны груз цыгарэт, знойдзены 4 ліпеня, аказаўся рэкордным. Польскія мытнікі знайшлі цыгарэты падчас агляду грузавога цягніка, які ехаў з Беларусі ў Польшчу. Кантрабанда была запакаваная ў больш як сямі кардонных каробках і схаваная ў двух кантэйнерах.

У ходзе праверкі было выяўлена ўсяго 367 тыс. пачкаў (7.340.000 шт.), паводле ацэнак, рынкавы кошт іх перавышае 4,8 мільёна злотых (больш за мільён даляраў).

Фота Польскай мытнай службы.

7 ліпеня таксама ў Тэрэспалі была выяўленая яшчэ адна буйная партыя нелегальных цыгарэт, якую перапраўлялі з Беларусі ў Польшчу чыгуначным транспартам — больш за 60 тыс. пачкаў цыгарэт коштам вышэй за 800 тыс. злотых (каля $ 200 тыс.). На нелегальныя цыгарэты польскія мытнікі наткнуліся ў адным з кантэйнераў. Цыгарэты без акцызных марак былі запакаваныя ў чорныя пластыкавыя скрынкі.

Польская мытная служба абвясціла, што да восені на чыгуначным пераходзе ў Тэрэспалі пачне дзейнічаць сучасны рэнтгенаўскі апарат для сканавання чыгуначных вагонаў. Гэты сканер зможа правяраць адначасова тры чыгуначныя калеі і стане самым буйным у Еўропе.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031