Знайсці
27.06.2016 / 23:5019РусŁacБел

Гістарычная перамога: Ісландыя вышыбае з Еўра Англію – 2:1

Калі ісландцы трапілі на Еўра-2016 з моцнай групы, дзе гулялі галандцы, туркі, чэхі, то ўжо тады многія падумалі, што гэта скачок вышэй галавы, і далей гордым вікінгам нічога не свеціць.

На самім Еўра ў групе з Партугаліяй, Аўстрыяй і Венгрыяй, Ісландыя не прайграла ніводнага матча. Як вынік, траплянне ў 1/8 фінала на «вечных няўдачнікаў» – зборную Англіі.

Матч для прадстаўнікоў Туманнага Альбіёна пачаўся лепей не прыдумаеш. Славенец Скаміна прызначыў пенальці за фол Халдарсана. Руні не прамазаў – 1:0.

Такі пачатак можа надламіць і самыя моцныя каманды свету. Толькі не ісландцаў. Ужо праз дзве хвіліны лічбы на табло былі роўнымі. Гэта футбаліст расійскага «Краснадара» Рагнар Сігурдсан, цэнтральны абаронца, у хакейным стылі замкнуў выдатную перадачу свайго партнёра – 1:1.

На 18-ай хвіліне Ісландыя ўвогуле выйшла наперад. Гэта Кальбеін Сігтарсан скарыстаўся памылкай англійскага брамніка Джо Харта — 2:1.

Пасля гэтага англічане былі абсалютна падаўленыя. Яны так і не змаглі стварыць нічога вартага ў другім тайме. Не змог выратаваць англічан і чараўнік Вардзі, які зрабіў «Лестэр» чэмпіёнам Прэм’ер-лігі.

Англічане і іх фанаты зноў застаюцца ні з чым. Адзіная перамога англічан на топ-спаборніцтвах датуецца 50-гадовай даўніной.

Ісландыя ж проста прымушае закахацца ў гэтую каманду. Хлопцы з далёкага паўночнага вострава ўсё яшчэ б’юцца за перамогу на Еўра, тады як многія фаварыты ўжо дома.

У чвэрцьфінале Ісландыя 3 ліпеня згуляе з Францыяй.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031