Знайсці
27.06.2016 / 20:365РусŁacБел

З 1 ліпеня ў Францыі забароняць аднаразовыя пластыкавыя пакеты

Аднаразовыя пластыкавыя пакеты, якія, напрыклад, часта выдаюць на касах супермаркетаў, забароняць у Францыі з 1 ліпеня гэтага года. Гэтая мера тычыцца не толькі харчовых крам, але таксама аптэк, булачных, рынкаў і іншых гандлёвых кропак.

Платныя ці бясплатныя поліэтыленавыя пакеты таўшчынёй менш за 50 мкм будуць забароненыя ў Францыі.

Пакупнікі змогуць выбраць паміж шматразовымі пластыкавымі пакетамі таўшчынёй больш за 50 мкм, пакетамі з паперы, ці з пэўным зместам матэрыялаў расліннага паходжання (напрыклад, бульбянога і кукурузнага крухмалу). Ці, напрыклад, карыстацца торбамі з тканіны.

Многія французскія крамы адмовіліся ад аднаразовых пластыкавых пакетаў яшчэ да ўступлення ў сілу дэкрэта. Ці ж рабілі пластыкавыя пакеты платнымі, каб заахвочваць людзей выкарыстоўваць шматразовыя сумкі.

Праз паўгода, у студзеня 2017-га, пад забарону трапяць і пластыкавыя пакеты ў розных аддзелах супермаркетаў.

Аднаразовыя пластыкавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца часцей за ўсё, каб прынесці набытае дадому, раскладаюцца на працягу 100-400 гадоў.

Па дадзеных міністэрства экалогіі, штогод у Францыі выкарыстоўваецца каля 17 мільярдаў аднаразовых пакетаў. 75% адходаў, што забруджваюць моры і акіяны, — з пластыка, нагадвае ведамства.

ru.rfi.fr

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031