Знайсці
21.06.2016 / 11:477РусŁacБел

У Нясвіжы дзяўчына «загулялася» з сябрам, кайданкі з рук здымалі ратавальнікі

У Нясвіжы 20-гадовая дзяўчына «загулялася» з сябрам. Бойфрэнд не змог зняць з яе кайданкі і пайшоў дахаты шукаць ключ. «Пацярпелая» не стала чакаць, уначы патэлефанавала ў міліцыю, распавяла пра сваю бяду, папрасіла зняць кайданкі.

Як паведаміў прэс-службе УУС Минскага аблвыканкама намеснік начальніка Нясвіжскага РАУС Дзяніс Яфімаў, дзяжурны нарад зняць кайданкі з рук дзяўчыны не змог — ключы міліцыянераў не падыходзілі. Тады дзяўчыну яны ўзялі з сабой у аддзел міліцыі. Аднак ключы ўсіх узораў кайданкаў, якія там былі, таксама не падыходзілі. Давялося выклікаць супрацоўнікаў МНС, якія здолелі зняць металічныя кайданкі з дапамогай свайго спецабсталявання. За што дзяўчына падзякавала і заявіла, што ні да каго прэтэнзій не мае.

А вось міліцыя высвятляе, адкуль у маладых людзей з'явілася такая спецыфічная «цацка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031