Знайсці
19.06.2016 / 19:3111РусŁacБел

Лукашэнка і прыгажуні ФОТАФАКТ

Аляксандр Лукашэнка адкрыў 10-ы Нацыянальны конкурс прыгажосці «Міс Беларусь 2016».

Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове падчас адкрыцця конкурсу адзначыў высокую ролю жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ён узгадаў Еўфрасінню Полацкую, Алаізу Пашкевіч, Анастасію Слуцкую.

Ён адзначыў, што сёння гэтыя дзяўчаты — удзельніцы конкурсу — робяць крокі не толькі ў сваім асабістым жыцці. «Хтосьці будзе рабіць гэтыя крокі і ў вялікай палітыцы, спачатку дапамагаючы, а потым, займаючыся, можа быць, вялікай палітыкай. Таму што прыгажосць — непераадольная. Прыгажосць немагчыма стрымаць ні ў эканоміцы, ні ў палітыцы, ні ў жыцці», — цытуе БелТА кіраўніка дзяржавы.

У афармленні сцэны пераважаюць беларускія нацыянальныя матывы. А свой першы выхад канкурсанткі зрабілі ў сукенках-вышыванках.

Трансляцыя конкурсу на ТБ пачнецца пасля 21-й гадзіны. Сачыце за абнаўленнямі на nn.by

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031