Знайсці
11.06.2016 / 08:352РусŁacБел

Абама працягнуў санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў

Прэзідэнт ЗША Барак Абама працягнуў яшчэ на год санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Пасланне Абамы Кангрэсу ЗША пра тое, што санкцыі падаўжаюцца пасля 16 чэрвеня 2016 года, размешчана на афіцыйным сайце Белага дома.

У дакуменце сказана, што дзеянні пэўных прадстаўнікоў беларускага ўрада «ўяўляюць надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША».

На думку амерыканскага прэзідэнта, гэтыя людзі таксама «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі». Ва ўказе, дзеянне якога падоўжыў прэзідэнт Абама, улады Беларусі абвінавачваюцца ў «парушэннях правоў чалавека, звязаных з палітычнымі рэпрэсіямі, а таксама ўдзеле ў карупцыі».

Санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу чыноўнікаў і членаў іх сем'яў, былі ўведзеныя 16 чэрвеня 2006 года Джорджам Бушам. Нагодай сталі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія ў ЗША і ЕС прызналі недэмакратычнымі.

Санкцыі прадугледжваюць блакаванне рахункаў названых асоб у амерыканскіх банках, забарону ім на ўезд у ЗША, забарону амерыканскім кампаніям весці з імі справы.

У 2010 годзе, пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў, спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША, быў пашыраны.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031