Знайсці
10.06.2016 / 17:322РусŁacБел

Парашэнка дазволіў замежнікам служыць ва ўкраінскай арміі

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб праходжанні вайсковай службы ва ўкраінскай арміі замежнікамі і асобамі без грамадзянства.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

«Указ накіраваны на парадкаванне вызначанай законам Украіны «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» сістэмы камплектавання пасад радавога, сяржанцкага і старшынскага складу ваеннай службы па кантракце ва Узброеных сілах Украіны замежнікамі і асобамі без грамадзянства», — гаворыцца ў паведамленні.

Прэс-служба ўдакладняе, што прыняцце ўказа дазволіць замежнікам і асобам без грамадзянства, якія раней не праходзілі ваенную службу ва Узброеных Сілах Украіны (якія на гэты час знаходзяцца ў вайсковых частках), «добрасумленна выканаць у добраахвотным парадку свой абавязак па абароне незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера