Знайсці
12.06.2016 / 12:1821РусŁacБел

Гісторык: У ваенна-стратэгічным сэнсе Беларусь цяпер уяўляе такі самы «балкон», якім у 1815—1914 было Царства Польскае — карты

Піша гісторык Андрэй Вашкевіч.

Вось звярнуў увагу на такое падабенства. Карта Расійскай Імперыі 1914 года (у нашай частцы яна была нязменнай ад 1815 года, цэлае стагоддзе) і сучасная карта супольнай вайсковай прасторы Расіі і Беларусі.

І сто гадоў таму і цяпер Расія мела такі клін, убіты ў Еўропу. Тады з Царства Польскага планаваліся наскок на Берлін, адсяканне Усходняй Прусіі ды Галіцыі. Цяпер з нашага беларускага кліна можна планаваць наскок на Варшаву, адсяканне Прыбалтыкі ды Украіны. Сто гадоў таму Расія напоўніцу паспрабавала скарыстацца гэтым клінам і пацярпела паражэнне па ўсіх франтах, страціўшы ў дадатак і ўсё Царства Польскае. Як будзе цяпер ніхто не ведае, але абодва блокі, відаць, рыхтуюцца грунтоўна.

Ну і як не сказаць пра палітычны момант. Палякі ў 1815 годзе мелі ад Расіі куды болей, чым яны мелі ад яе ў 1915 г. Два паўстанні пакінулі глыбокі след у польскай патрыятычнай свядомасці, але збольшага забралі ў палякаў усё, што яны мелі як аўтаномія пад Аляксандрам І — сваю армію, грошы, сойм… А паўстала Польшча ў ХХ ст. у выніку: 1) вялікай патрыятычна-выхаваўчай працы ўнутры грамадства, 2) досыць моцнай прамысловасці і гаспадаркі, 3) сусветнай вайны, якая зламала старую карту Еўропы.

Таму, сябры, трэба вельмі моцна думаць, што нам рабіць далей, каб Беларусь у гэтым стагоддзі захавалася на карце Еўропы.

Андрэй Вашкевіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031