Знайсці
02.06.2016 / 20:304РусŁacБел

Змяняюцца ўмовы праграмы Каліноўскага

Стыпендыяльная праграма імя Каліноўскага на навучанне ў Варшаўскім Універсітэце моцна змяняецца. Пра гэта паведамляецца на сайце Усходнееўрапейскага інстытута Варшаўскага Універсітэта.

Змены закрануць тых асоб, якія збіраюцца падавацца на праграму Каліноўскага першай і другой ступені. Набор на іх прыпыняецца пасля 2016/2017 навучальнага года.

Урад абяцае працягнуць фінансаванне пяцігадовай адукацыі тым студэнтам, якія ўжо вучацца на праграме.

Разам з тым з новага навучальнага года плануецца набор ужо на новую праграму. Яна будзе называцца «Стыпендыяльная праграма ўраду Польшчы імя Кастуся Каліноўскага ІІ».

Адна з ініцыятараў праграмы Каліноўскага Інна Кулей кажа, што ўся інфармацыя пра змены пакуль не афіцыйная:

«Па ўсіх пытаннях пакуль ідуць перамовы. І па новай праграме, і па старой праграме. Пакуль гаварыць няма пра што».

Па словах Кулей, афіцыйныя заявы з’явяцца не раней за сярэдзіну чэрвеня.

euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031