Знайсці
23.05.2016 / 22:3710РусŁacБел

Радыё Ватыкана перадало, што цацачная карэта, якую Лукашэнка падарыў Папу, зроблена з макароны

21 мая Аляксандр і Мікалай Лукашэнка былі прынятыя ў Ватыкане Папам Францішкам. Як паведамлялі ў суботу СМІ, кіраўнікі краін — Беларусі і Ватыкана — абмяняліся падарункамі.

president.gov.by

Так, Папа Францішак падарыў прэзідэнту Беларусі тры напісаныя ім дакументы аб Евангеллі, ахове прыроды і сям'і, а Аляксандр Лукашэнка «паднёс у дар пантыфіку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, мадэль карэты, зробленую паводле гэтай жа тэхналогіі, а таксама галаграфічную ікону».

Аднак англійская версія радыё Ватыкана зазначае, што мадэль карэты зробленая з «хатняй пасты».

president.gov.by

Між тым гэта насамрэч разьба, тэхніка называецца «сожская скань».

У сваю чаргу, Беларуская рэдакцыя радыё Ватыкана піша: «Апрача «афіцыйных», драўлянай копіі крыжа Ефрасінні Полацкай, мадэлі папскай карэты і галаграфічнага абраза, Аляксандр Лукашэнка зрабіў вельмі асабісты падарунак — сваю ручку, якой карыстаўся доўгі час. Ён прызнаўся, што робіць такі жэст упершыню ў жыцці, падкрэсліваючы выключнасць асобы Папы».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031