Знайсці
17.05.2016 / 18:5911РусŁacБел

Год можна спаць спакойна: зборная Беларусі захавала месца ў элітным дывізіёне

iihf.com

Зборная Беларусі перамагла ў апошнім матчы групавога турніру чэмпіянату свету па хакеі зборную Францыі з лікам 3:0 і захавала месца ў элітным дывізіёне, фінішаваўшы на 6-м месцы ў групе і на 12-м на чэмпіянаце.

Канада, Фінляндыя — 18 (6 матчаў), Германія — 13 (7), ЗША — 10 (7), Славакія — 8 (7), Беларусь — 6 (7), Францыя — 5 (7), Венгрыя — 3 (7).

Венгрыя пакідае эліту.

Нагадаем, што на чэмпіянаце свету Беларусь перамагла таксама Славакію (4:2), а прайграла Фінляндыі (2:6), ЗША (3:6), Канадзе (0:8), Германіі (2:5) і Венгрыі (2:5).

У наступным годзе чэмпіянат свету пройдзе адразу ў дзвюх краінах: Германіі і Францыі, а 1—4 верасня 2016 г. у Мінску пройдзе алімпійскі кваліфікацыйны турнір, дзе беларусам будуць процістаяць каманды Даніі, Польшчы і Славеніі. Пераможца атрымае пуцёўку на Зімовыя алімпійскія гульні 2018 г. у Карэі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера