Знайсці
17.05.2016 / 10:52РусŁacБел

ЕГУ мае намер абскардзіць у судзе вынікі аўдыту, праведзенага Паўночнай Радай

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт мае абскардзіць вынікі аўдыту, праведзенага міжнароднай кампаніяй Deloitte на замову Рады міністраў скандынаўскіх краін.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Эн Лонсдэйл, в.а. старшыні Кіроўнай рады Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

«Як атрымальнік міжнароднай донарскай дапамогі, універсітэт, натуральна, павінен прадэманстраваць донарам, што яго аперацыі ёсць празрыстымі і эканамічна эфектыўнымі — праз публікацыю штогадовых справаздачаў (што наўрад ці ўласціва любому іншаму з беларускіх універсітэтаў), міжнародныя працэдуры забеспячэння якасці ды незалежны аўдыт. Што тычыцца апошняй справаздачы, замоўленай Радай міністраў Паўночных краін і выкананай літоўскім прадстаўніцтвам «Deloitte» … [на свае] пярэчанні мы не атрымалі ніякага адказу: ні ад літоўскага прадстаўніцтва Deloitte, ні ад Рады міністраў Паўночных краін», — піша Лонсдэйл.

Яна адзначае, што ўніверсітэт кіруецца парадамі вашынгтонскай юрыдычнай фірмы «Akin Gump Strauss Hauer & Feld LLP».

Заяву Лонсдэйл у сябе ў фэйсбуку рэзка раскрытыкаваў былы прарэктар ЕГУ Дарус Удрыс:

«Мусіць, у іх шмат грошай, каб марнаваць іх на адвакатаў, — іранізуе Удрыс. — Я яшчэ раз пытаюся вас, члены борда ЕГУ: гэта робіцца для дабра ЕГУ ці для прыкрыцця таго развалу, да якога прывёў той факт, што вы не ажыццяўлялі належнага кантролю?» — пытаецца былы прарэктар.

Нагадаем, што Рада міністраў Паўночных краін (Nordic Council) была асноўным донарам універсітэта, які ўносіў у яго бюджэт каля 1,5 мільёна еўра штогод. Нядаўна стала вядома пра рашэнне спыніць гэтае фінансаванне. Сярод прычын цытуюцца ўнутраныя падзелы ва ўніверсітэце. Гэтаму рашэнню Паўночнай рады папярэднічаў праведзены на яе замову аўдыт, які выявіў магчымыя злоўжыванні адміністрацыяй установы. 

Галоўная прэтэнзія аўдытараў была, як раней і ў беларускай грамадзянскай супольнасці, да незразумелага выбару рэктара. У якасці кіраўніка ўніверсітэта быў запрошаны амерыканец, які не ведае ні расейскай, ні беларускай мовай і раней ніяк не меў дачынення да Беларусі. Толькі ў якасці в.а. абавязкаў рэктара ён атрымаў больш за 200 тысяч еўра, не лічачы выдаткаў на падарожжы, здым жытла ды іншае, у тым ліку «фотаздымкі». 

ЕГУ спадзяецца захаваць падтрымку іншых донараў, сярод якіх Еўрапейская Камісія, Фонд «Адкрытае грамадства» (Сораса), шведскае ўрадавае агенцтва SIDA.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031