Знайсці
12.05.2016 / 15:025РусŁacБел

Расійскі міністр: Доўг Беларусі «Газпрому» за студзень-красавік перавысіў $125 мільёнаў

kommersant.ru

Доўг Беларусі «Газпрому» за студзень—красавік перавысіў 125 млн. долараў, паведаміў журналістам міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак 12 мая ў Магілёве, дзе праходзіць пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што расійскі бок не мае намеру падымаць гэта пытанне на сённяшнім пасяджэнні. «Я не магу сказаць за беларускі бок, у нас няма гэтага пытання (у парадку дня)», — цытуе Новака РИА Новости.

У сваю чаргу міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык заявіў, што Мінск не прызнае наяўнасці доўгу перад «Газпромам» за пастаўлены газ. Паводле яго слоў, бакі па-рознаму трактуюць міжурадавыя дамоўленасці. «Расія лічыць, што ёсць цана «Ямала», а мы лічым, што з 1 студзеня 2015 года павінны дзейнічаць рыначныя роўнадаходныя цэны», — растлумачыў Патупчык.

Перамовы на гэту тэму вядуцца са студзеня. Прадстаўнікі Расіі неаднаразова заяўлялі аб немэтазгоднасці зніжаць цану на газ для Беларусі. Беларускі бок лічыць, што мае права разлічваць на зніжэнне цаны да 80 долараў за тысячу кубаметраў замест цяперашніх 142.

У красавіку дзяржсакратар СД Рыгор Рапота заявіў, што Саюзная дзяржава гатова пры неабходнасці ўмяшацца ў сітуацыю. «Мы гатовыя правесці аналіз. Гатовыя паглядзець на гэта разам з федэральнымі органамі ўлады, але пакуль ідзе тое, што мы называем «торг», — сказаў ён. Пры гэтым Рапота нагадаў, што дамова паміж «Газпромам» і Беларуссю прадугледжвае роўныя ўмовы для суб`ектаў гаспадарання.

У пачатку мая стала вядома, што беларускае даччынае прадпрыемства «Газпрома» — ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» — падало ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце іск на беларускія газазабеспячальныя арганізацыі ў сувязі з наяўнасцю ў іх запазычанасці па аплаце пастаўленага прыроднага газу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031