Знайсці
12.05.2016 / 14:48РусŁacБел

Залез, каб пакатацца: 16-гадовы хлопец загінуў, забраўшыся на ЛЭП

Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце смерці 16-гадовага мясцовага жыхара.

29 красавіка паступіла паведамленне, што ў бальніцу даставілі юнака з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі, ад якіх ён памёр.

Кампанія маладых людзей гуляла ў полі паблізу в. Касцюшкі (Маладзечанскі раён), на ўчастку па правядзенні будаўніча-мантажных работ па ўсталяванні высакавольтных ліній электраперадачы. Са слоў сяброў загінулага, здарэнне адбылося ў выніку падзення юнака з нацягнутага паміж апорамі кабеля, на які ён залез, каб пакатацца. Ад атрыманых траўмаў апошні памёр. Іншыя хлопцы не пацярпелі.

Праводзіцца праверка. Апытваюцца службовыя асобы, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца пытанне тэхнікі бяспекі пры будаўніча-мантажных работах па-за населеным пунктам.

sk.gov.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031