Знайсці
12.05.2016 / 14:27РусŁacБел

Лукашэнка і Бердымухамедаў адкрылі комплекс будынкаў пасольства Туркменістана ў Мінску

Пасольства Туркменістана ў Беларусі павінна стаць цэнтрам беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, выступаючы на цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў туркменскага пасольства ў Мінску.

Кіраўнік дзяржавы лічыць глыбока сімвалічным, што ў знамянальныя для ўсіх краін Садружнасці Незалежнасці Дзяржаў, у тым ліку Туркменістана і Беларусі, дні святкавання Вялікай Перамогі адкрываецца ў цэнтры Мінска комплекс будынкаў пасольства брацкага Туркменістана. Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што паўтара года таму яны разам з прэзідэнтам Туркменістана закладвалі капсулу ў фундамент будынка. А сёння ўжо ўзведзены аб'ект, які па праву з'яўляецца дастойным архітэктурным упрыгажэннем сталіцы.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларуссю ўдзялялася максімум увагі на ўсіх этапах будаўніцтва комплексу. Гэта датычылася як устанаўлення адпаведных падатковых ільгот, так і стварэння інфраструктуры, добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі.

«Упэўнены, што пасольства стане цэнтрам прыцяжэння беларуска-туркменскага супрацоўніцтва. А дыпламаты, якія будуць тут працаваць, унясуць свой важкі ўклад ва ўмацаванне шчырай дружбы паміж нашымі народамі і дзелавога партнёрства паміж дзяржавамі», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што ў Беларусі вучыцца нямала туркменскіх студэнтаў, якія пасля вучобы павязуць з сабой часцінку беларускай душы і будуць у далейшым змацоўваць сваёй дзейнасцю беларуска-туркменскую дружбу. А аснова гэтай дружбы закладваецца ў Мінску.

«Безумоўна, гэтым дэманструецца ўзаемная ўпэўненасць у доўгатэрміновым характары двухбаковых адносін, нацэленасць на іх развіццё і паглыбленне. Тым больш, што ў нас ёсць шэраг маштабных праектаў, рэалізацыя якіх паслужыць на карысць нашых краін», - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу на важнасці рэалізацыі буйных аб'ектаў, якія сумесна ўзводзяцца ў Туркменістане. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў супрацоўніцтве і ажыццяўленні сумесных праектаў няма вялікіх праблем. Але калі нават узнікаюць нейкія пытанні, яны своечасова вырашаюцца.

Урачыстая цырымонія адкрыцця комплексу будынкаў туркменскага пасольства адбылася з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і Гурбангулы Бердымухамедава. Акрамя таго, у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі туркменскай дэлегацыі і студэнцкая моладзь, якая навучаецца ў Беларусі.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031