Знайсці
12.05.2016 / 13:357РусŁacБел

Вакульчык: Падстаў выпусціць Чыжа на свабоду няма нават блізка

Tut.by

У следства пакуль няма важкіх падстаў для змены меры стрымання пад вартай гендырэктару групы кампаній «Трайпл» Юрыю Чыжу. Пра гэта распавёў старшыня Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык.

«Следства [па справе Юрыя Чыжа] працягваецца. Там ёсць шмат пытанняў. Няма нават блізка падстаў [адпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе]», — сказаў Вакульчык. Ён таксама абверг інфармацыю пра тое, што бізнэсмен знаходзіцца ў асаблівых умовах у СІЗА КДБ. «У нас да ўсіх аднолькавае стаўленне. Усе роўныя перад законам », - сказаў кіраўнік КДБ.

Вакульчык таксама сказаў, што працягваецца следства і ў дачыненні да бізнэсоўца Яўгена Баскіна. «[Ён] яшчэ не кампенсаваў шкоду», - адзначыў галоўны чэкіст краіны.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031