Знайсці
12.05.2016 / 10:402РусŁacБел

Шуневіч не выключае ў хуткім часе распачынання крымінальных спраў па беларусах, што ваююць за мяжой

У Беларусі ў найбліжэйшай будучыні магчыма завядзенне крымінальных спраў у дачыненні да беларускіх грамадзян, якія бралі ўдзел ва ўзброеных канфліктах за мяжой. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

«Такія прэцэдэнты, думаю, адбудуцца ў найбліжэйшай будучыні і атрымаюць судовы працяг», — сказаў Ігар Шуневіч. Пры гэтым ён удакладніў, што крымінальным пераследам такіх людзей займаецца Следчы камітэт, а міліцыя толькі збірае дадатковыя следчыя матэрыялы.

Міністр унутраных спраў адзначыў, што нядаўна прынятыя папраўкі ў заканадаўства, якія дазваляюць прыцягваць да адказнасці за ўдзел ва ўзброеных канфліктах за мяжой, а не толькі за наёмніцтва, павысяць ў будучыні ўзровень бяспекі для жыхароў Беларусі. На яго думку, удзельнікі баявых дзеянняў за мяжой нясуць патэнцыйную пагрозу для грамадзян.

«Я вывучыў біяграфіі. Многія з іх — вельмі экзальтаваныя асобы, якія маглі б у будучыні прынесці нам бяды», - сказаў кіраўнік МУС.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031