Знайсці
11.05.2016 / 18:4719РусŁacБел

Суперкамбэк: Беларусь – Славакія – 4:2!

Наша зборная правяла чацвёрты матч на чэмпіянаце свету па хакеі, які праходзіць у Расіі. У папярэдніх матчах беларусы атрымалі тры паразы, прапусціўшы ажно 20 шайб (больш за ўсіх!).

Можна сказаць, што гульня са Славакіяй была вырашальнай для хлопцаў Дэйва Льюіса. Толькі дзякуючы перамозе над славакамі ў нашых заставаўся шанец на выхад у 1/4 фінала.

Беларусы пачалі гульню калі не кепска, то прынамсі нічога надзвычайнага не дэманстравалі. За першы перыяд нашы нанеслі 6 кідкоў па варотах суперніка, а таксама не рэалізавалі колькасную перавагу 5 на 3.

Славакі, натуральна, не хапалі зорак з неба, але выглядалі больш упэўнена. І ў другім перыядзе гэта дало плён. Ужо на першай хвіліне перыяда Секера вывеў супернікаў наперад, а на 36-ай Юрча зрабіў перавагу больш пераканаўчай – 2:0.

Беларусы ж выглядалі вельмі слаба. За два апошнія чэмпіянаты свету мы адвыклі ад такой бязвольнай гульні беларусаў.

Цяжка сказаць, што здарылася з камандай у трэцім перыядзе. Але гэта была абсалютна іншая каманда. Гатавец спачатку адрадзіў надзею ў сэрцах заўзятараў. Пасля Гаўрус закінуў сваю шайбу ў меншасці.

І ў рэшце рэшт Сцяпанаў выводзіць Беларусь наперад. Трэнер славакаў бярэ тайм-аўт, але ўжо позна. Славакі так і не змаглі прыйсці ў сябе. Шарль Лінгле робіць перамогу Беларусі фактам – 4:2. Трэці перыяд – лепшы па выкананні ў нашай каманды на піцерскім чэмпіянаце.

Наступны матч нашы правядуць 13 мая з Германіяй. Пачатак а 20:15.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031