Знайсці
10.05.2016 / 20:482РусŁacБел

У Мінску з 11 мая па 16 чэрвеня магчымыя затрымкі і змены ў працы аўтобусных маршрутаў

У Мінску ў сувязі з рэпетыцыяй парада войскаў Мінскага гарнізона на аэрадроме Ліпкі магчымыя затрымкі і змены ў працы шэрагу аўтобусных маршрутаў — №№ 31, 86, 155, 306, 25, 64, 145С, 399, паведаміла дзяржпрадпрыемства «Мінсктранс».

Нагадаем, трэніроўкі праводзяцца напярэдадні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які афіцыйна адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З 11 мая па 16 чэрвеня па вуліцах Заснавальнікаў і Ф.Скарыны, МКАД, вуліцы Ліпкаўскай будзе перасоўвацца тэхніка механізаванай калоны.

У сувязі з гэтым уводзяцца часовыя абмежаванні руху ўсіх відаў транспарту (каля 40 хвілін з пачатку перамяшчэння або вяртання калоны): 11 мая ў 14.00, 18, 19, 25, 26 мая, 8, 9, 15, 16 чэрвеня ў 7.00, 12, 17, 24, 31 мая, 7, 14 чэрвеня ў 5.30. На час вяртання з аэрадрома Ліпкі: 11 мая ў 18.00, 17, 18, 24, 25 мая, 7, 8, 14, 15 чэрвеня ў 20.00, 12, 19, 26 мая, 9, 16 чэрвеня ў 20.00.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930